Увечары 22 сакавіка на чыгуначным пераездзе ў раёне чыгуначнай станцыі Дамачава ў Брэсцкім раёне пасажырскі цягнік Брэст — Уладава сутыкнуўся з трактарам "Беларус". Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 63-гадовы трактарыст паехаў на чырвоны сігнал святлафора. На трактары было навясное абсталяванне. У выніку сутыкнення ён перакуліўся.
На шчасце ніхто з людзей не пацярпеў. Чыгунку давялося рамантаваць — былі пашкоджаны шпалы.

vk.com/brestgai