У брэсцкім гатэлі “Буг” адкрылі нумар Уладзіміра Высоцкага

У брэсцкім гатэлі “Буг” адкрылі нумар Уладзіміра Высоцкага

У брэсцкім гатэлі “Буг” адкрыўся нумар Уладзіміра Высоцкага. Тэматычнае памяшканне арганізаванае ў нумары, дзе сама меней двойчы ў сярэдзіне 1970-х гадоў спыняўся славуты савецкі акцёр і бард.

Былы люкс на другім паверсе з відам на гарадскі парк — даволі сціплы па цяперашніх часах нумар з двух пакояў агульнай плошчай 34 квадратныя метры. Тут адноўленая абстаноўка і атмасфера тых часоў: мэбля, гадзіннік, радыёла “Рыгонда”, чорна-белы тэлевізар “Нёман” у працоўным стане. Захаваўся дубовы паркет, па якім хадзіў Высоцкі, два аднаспальныя ложкі і тумбачка.

Нумар аформілі тэматычнымі фоташпалерамі з выявамі артыста і з цытатамі з яго песень, таксама там ёсць DVD-прайгравальнік і праектар з экранам, на якім у рэжыме нон-стоп можна “слухаць і бачыць” Высоцкага.

Гэтае памяшканне будуць здаваць гасцям, прычым адпачынак у ім абыдзецца амаль удвая даражэй за люксавы нумар. Калі суткі ў люксе каштуюць 950 тысяч рублёў, то за суткі ў нумары Высоцкага возьмуць 1,5 мільёна, перадае БЕЛТА.

Фота: CTV.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі