У брэсцкай лякарні пацярпелыя ад выбуху на "Пінскдрэве" ўжо дыхаюць самі

Работнікі "Пінскдрэва" Эдуард Галушка і Сяргей Смірноў, якія ляжаць у рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы з апёкамі скуры і дыхальных шляхоў, пачалі дыхаць самастойна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара Юрый Хваль: Хваль: "Адключылі дваіх пацыентаў ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дыхаюць самастойна. Але па-ранейшаму знаходзяцца ў рэанімацыі. Стан стабільна цяжкі".

Параўнаўча лепш пачуваецца Павел Ярмак, які атрымаў політраўмы. Тыдзень таму яго перавялі з рэанімацыі ў агульнае аддзяленне.

У Мінску праходзяць курс лячэння яшчэ двое пацярпелых з Пінску. Яны могуць быць выпісаныя праз два тыдні. Як паведаміў агенцтву БелаПАН галоўны лекар больніцы Віктар Сірэнка, пінчукі пачуваюцца нармальна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі