У Брэсце затрымалі ўладальніка бара "Дэндзі"
![Аляксандр Козак / Instagram](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/sk.jpg.webp?itok=b2S0YgnA)
Аляксандр Козак / Instagram
У Брэсце затрымалі ўладальніка бара "Дэндзі" Аляксандра Козака. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што нібыта размясціў у інтэрнэце матэрыял, "які цяпер з'яўляецца экстрэмісцкім".
Таксама ў Брэсце за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" затрымалі маладога чалавека — Марка Александровіча, які працуе касірам у "Еўраопце". Ён кажа, што меў падпіскі на тг-каналы, якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
![У Брэсце затрымалі ўладальніка бара "Дэндзі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_86.jpg.webp?itok=2MJGe0Lj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.