У Брэсце затрымалі двух хлопцаў, якія хацелі ваяваць за Украіну
![У Брэсце затрымалі двух хлопцаў, якія хацелі ваяваць за Украіну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brest-1304_0.jpg.webp?itok=RwyBGceC)
Двух беларусаў затрымалі ў Брэсце за жаданне ваяваць ва Украіне, паведамляюць праваабаронцы.
У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся "пакаяльныя" відэа з імі. Віталь Шавелянкоў кажа, што заклікаў абараняць мірнае ўкраінскае насельніцтва. А Аляксандр Жак прызнаецца, што збіраўся ваяваць за Украіну. Гэта і стала падставай для іх затрымання.
Студэнт-праграміст Аляксандр Жак нават спрабаваў даведацца, як пры закрытых межах трапіць ва Украіну. Ён звяртаўся ў консульствы Польшчы і Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.