У Брэсце за падзеі жніўня 2020-га асудзілі адразу 19 палітвязняў

У Брэсце за падзеі жніўня 2020-га асудзілі адразу 19 палітвязняў

У Брэсце за падзеі жніўня 2020-га асудзілі адразу 19 палітвязняў. Прысуды — ад 3,5 года ла 5,5 года калоніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыму. Як паведамляюць праваабаронцы, гэта прысуды пятай частцы абвінавачаных у "масавых беспарадках" у абласным цэнтры. Крымінальную справу тры месяцы разглядаў суд Ленінскага раёна Брэста, суддзя — Аляксандр Семянчук.

Якаў Шафарэнка асуджаны на 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Станіслаў Філімонаў — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На іх наклалі штраф — па 100 базавых (па 2900 рублёў). Яўген Пекач атрымаў 4 гады і 11 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму (пракурор хацеў 5 гадоў), Аляксандр Цельшман — 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Марк Антонаў, Ілля Верамей, Руслан Волкаў, Ігар Гарчанюк, Філіп Канцэвіч, Іван Соўпель, Сяргей Трацюк асуджаныя на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны.

Арцём Клімчук, Віктар Казлоўскі, Глеб Раманаў, Раман Сідзюк, Леў Целіпка, Аляксандр Цімафееў, Данііл Хабавец атрымалі па 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Павел Мазько асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Той жа 19-гадовы Соўпель асуджаны за тое, што кінуў у міліцыянераў... бургеры.

Пекач у апошнім слове казаў: "Я лічу, што судзіць павінны не нас, а людзей, якія збівалі мірны народ Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі