У Брэсце з моста ўпаў аўтамабіль Volkswagen Sharan (фота)

У Брэсце з моста ўпаў аўтамабіль Volkswagen Sharan (фота)

У Брэсце з моста ўпаў аўтамабіль Volkswagen Sharan. Здарэнне адбылося каля 7.50 раніцы 5 красавіка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 42-гадовай жанчыне, якая кіравала легкавіком, падчас руху стала кепска. У гэты момант аўтамабіль ехаў з боку вуліцы Набярэжнай у бок Варшаўскай шашы і падымаўся на мост. Пасля таго, як кіроўца страціла кантроль над машынай, Volkswagen Sharan з’ехаў у правы кювет і літаральна спусціўся па лесвіцы, пашкодзіўшы металічныя парэнчы. Пасля легкавік апынуўся ў рэчцы, дзе і спыніўся.

Жанчыну і яе 56-гадовага мужа, які ехаў у якасці пасажыра, шпіталізавалі з рознымі траўмамі і пераахалоджваннем. ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі