У Брэсце сёння пачнецца Men's Fest

У Брэсце сёння пачнецца Men's Fest

24 кастрычніка распачынаецца штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’s Fest. Сёлета ён пройдзе ў двухдзённым фармаце і аб’яднае дзесяць гуртоў з Беларусі, Украіны і Польшчы. Хэдлайнерамі першага дня заяўленыя сталічныя металісты Exist M і славуты гомельскі гурт “TT-34”, другога — брэстаўчане Rise in Rage і госці з Украіны Jinjer.

Пасля гадавой паўзы на Men's Fest вяртаецца конкурсная частка фестывалю. Удзел у ёй возьмуць 5 гуртоў, кожны з якіх мусіць выканаць дзве песні свайго сачынення і беларускамоўны кавер на любы трэк. Удзельнікі конкурснай праграмы будуць ацэньвацца па 10-бальнай шкале па некалькіх крытэрыях: мастацкая каштоўнасць матэрыялу, сыгранасць калектыву, валоданне музычнымі інструментамі і сцэнічныя паводзіны. Асобна будзе ўлічанае меркаванне публікі. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы: запіс EP з 3-х трэкаў, распрацоўка брэнд-бука і фота-сэт.

Шосты Men's Fest пройдзе ў памяшканні Тэатра танца "Фантазія". Пачнецца  фестываль альтэрнатыўнай музыкі ў 15.00 з выступу канкурсантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі