У Брэсце сёння будуць судзіць 7 удзельнікаў акцый пратэсту і блогераў

У Брэсце сёння будуць судзіць 7 удзельнікаў акцый пратэсту і блогераў

У панядзелак у Брэсце будуць судзіць 7 удзельнікаў акцый пратэсту і блогераў. Як інфармуе Радыё Свабода, Андрэй Дзянюшкін, Руслан Халікаў і Дзмітрый Ляўчук, затрыманыя пасля акцыі супраць "дэкрэту аб дармаедах" 5 сакавіка, павінны былі выйсці пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту з ізалятара 10 сакавіка, аднак гэтага не адбылося, хлопцаў затрымалі паўторна. Выходныя яны правялі ў пастарунку ў чаканні суду.

12 сакавіка ў Брэсце былі затрыманыя мясцовы блогер Сяргей Пятрухін і яго відэааператар Дзмітрый Гарбуноў. Іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі. Таксама павінен адбыцца суд над Уладзімірам Асінчанкам, якога затрымалі ў час расклейвання ўлётак пра акцыі пратэсту. Будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і Канстанціна Копаця, якога забралі проста з дому.

Падобныя суды пройдуць і ў іншых гарадах краіны. У Кобрыне чакаецца суд над грамадскім актывістам Алесем Мехам, якога затрымалі напярэдадні. Суды ў Гродна прызначылі на 14 сакавіка. 21 сакавіка будуць судзіць за ўдзел у віцебскім "Маршы недармаедаў" Таццяну Севярынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі