У Брэсце сёлета не з'явіцца новы беларускамоўны клас

Зараз адзіны ў абласным цэнтры клас з навучаннем па-беларуску знаходзіцца ў пачатковай школе №34. Ён быў створаны намаганнямі бацькоў у 2011 годзе. Днямі дзеці, якія там навучаюцца, пойдуць у першы клас.

Бацькі шасцігадовай Камілы таксама хацелі навучаць сваё дзіця па-беларуску. Чыноўнікі прапанавалі адпаведнае месца на базе ўсё той жа 34-й школы. Аднак умовы супрацоўнікаў аддзелу адукацыі Маскоўскага раёну Брэста не змяніліся: бацькі мусяць самі шукаць патэнцыйных першакласнікаў — мінімум 5 чалавек.

Па словах бацькі Камілы Алеся Леўчука, на жаль, самастойна адшукаць для дачкі аднакласнікаў не атрымалася. Дзяўчынка праз некалькі дзён пойдзе ў клас з рускамоўнай формай адукацыі.

Ляўчук: "Ад пачатку нам паставілі ўмову знайсці пяць чалавек. Я лічу, што гэта незаконна, бо ўсе мы ведаем, што ў Магілёве ёсць клас, дзе вучыцца адзін чалавек. Чамусьці ў Брэсце і ў Магілёве розныя законы".

Цяпер бацькі Камілы кансультуюцца з юрыстамі. Яны не выключаюць, што будуць судзіцца з аддзелам адукацыі Маскоўскага раёна Брэста.

Фота — dzedzich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі