У Брэсце стартуе міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары"

У бліжэйшыя дні на музычныя пляцоўкі горда выйдуць вядомыя выканаўцы.
Класічныя творы сусветна вядомых кампазітараў прагучаць у выкананні аркестра Дзяржаўнай акадэміі музыкі "Маладая Беларусь", Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Г. Цітовіча.

Сярод гасцей фестываля музыканты з Польшчы, Расіі, Галандыі, Малдовы. Беларусь на форуме прадставяць піяніст Ігар Алоўнікаў і Людміла Лядава.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі