У Брэсце прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні (фота)

Мерапрыемства памяці Барыса Сівіцкага адбывалася ў Палацы водных відаў спорту з 29 студзеня да 1 лютага. Спаборніцтвы з'яўляліся адборачнымі для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы. Кваліфікацыю на ўдзел у ім прайшлі Арсеній Кухараў, Яўген Цуркін, Ігар Бокій, сярод жанчын — Аляксандра Герасіменя і Александра Кавалёва.


Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў спаборніцтве з Еўрарадыё пасля заплываў падзялілася Аляксандра Герасіменя, якая выканала нарматывы на дыстанцыі 50 і 100 метраў:



"Я думаю, гэта чарговая адпраўная кропка, каб паглядзець на якім узроўні мы знаходзімся і да чаго далей ісці. Збольшага я задаволеная сваім вынікам: за апошнія гады гэта мой найлепшы зімовы вынік".



Чэмпіянат Еўропы пройдзе сёлета ў Берліне. Магчамасць там выступіць у іншых беларускіх спартоўцаў з'явіцца на кваліфікацыі падчас чэмпіянату Беларусі ў траўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі