У самых ажыўленых месцах у цэнтры горада і мікрараёне Ўсход удзельнікі акцыі наляпілі больш за 20 плакатаў з партрэтамі Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Анатоля Лябедзькі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са словаў удзельнікаў.
На плакатах з надпісам "Свабоду палітвязням!" былі змешчаныя спасылкі на незалежныя сайты, дзе можна атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра лёс палітвязняў.
Акцыя прайшла без інцыдэнтаў, нікога з удзельнікаў не затрымалі.
У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі і іх сем'ямі
Яе зладзілі актывісты моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты".
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022