Вы тут

У Брэсце пачнуць прадаваць білеты на падглядванне

dynamo-brest.by

Футбольнае брэсцкае "Дынама" вырашыла змагацца з заўзятарамі, якія рэгулярна бясплатна глядзяць матчы з-за агароджы стадыёна. Часам іх збіралася да 300 чалавек. Аднак з месца, дзе стаялі гэтыя людзі, футбол ужо пабачыць немагчыма — агляд перакрыты банерамі. У гэтай сітуацыі клуб прапануе аматарам "падглядвання" іншае месца і не бясплатна — квіток будзе каштаваць 5 рублёў. Прэс-служба папярэджвае, што іх колькасць абмежаваная і раіць "заўзятарам з-за агароджы" паспяшацца. Тым больш, што для гэтых людзей падрыхтаваны нейкі сюрпрыз.

Бліжэйшы хатні матч брэсцкае "Дынама" правядзе ў чэмпіянаце Беларусі ўжо 11 траўня. На стадыёне абласнога спартыўнага комплексу "Брэсцкі" дынамаўцы прымуць "Гарадзею". "Дынама" — адзін з лідараў беларускага футбола, на яго матчах заўсёды выдатная наведвальнасць.

dynamo-brest.by