У Брэсце не дазволілі пікет супраць павышэння цэнаў

Актывісты партыі "Справядлівы свет" збіраліся правесці пікет 17 ліпеня ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прычына, па якой пікет не дазволілі, у тым, што нібыта ў той жа дзень на гэтым самым месцы будзе праходзіць іншае мерапрыемства.

Старшыня брэсцкай філіі партыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка называе прычыну забароны стандартнай адмазкай выканаўчай улады, аднак абскарджваць рашэнне гарвыканкаму не збіраецца.

Дзенісенка: "Мы ўжо абскаржвалі, праз суды праходзілі – гэта бессэнсоўна. Вось калі быў пікет у Дзень абароны дзяцей 1-га чэрвеня, яны дазволілі. А гэты пікет акурат патрапіў у самую кропку – павышэнне коштаў на гэтым тыдні на многія тавары: бензін, хлеб, яйкі і гэтак далей. Сацыяльная напружанасць расце, і яны проста баяцца такія пікеты дазваляць".

Па словах Людмілы Дзенісенка, актывісты плануць зноў звярнуцца ў гарвыканкам, аднак ужо з іншым патрабаванням. Яны будуць намагацца таго, каб кіраўніцтва гораду выдзеліла ім яшчэ адно дазволенае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі