Гаворка пойдзе пра вызначэнне перспектыўных накірункаў удасканалення працы мытных органаў, у тым ліку пра рэалізацыю прынцыпа "дзве службы на мяжы", пра аптымізацыю мытных аперацый непасрэдна ў пункце пропуска.
У паседжанні возьмуць удзел кіраўнікі асацыяцый, прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў, якія здзяйсняюць знешнеэканамічную дзейнасць, прадстаўнікі дзяржорганаў, навуковых і навучальных установаў.
БЕЛТА адзначае, што ўдзельнікі грамадска-кансультацыйнага савета наведаюць аўтадарожны пункт пропуска "Казловічы", а таксама транспартна-лагістычны цэнтр "Брэст-Белмытсэрвіс".
Фота — bymedia.net