Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, затрыманне адбылося 20 чэрвеня. Супрацоўнікі АМАПу і ўпраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС выявілі нелегалаў па наводцы КДБ.
У затрыманых не было пры сябе ні пашпартоў, ні беларускіх віз. Усе яны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання для высвятлення асобы. Пазней яны будуць дэпартаваныя з тэрыторыі Беларусі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, в'етнамцы, якія прыбылі ў Брэст з Расіі, мелі намер незаконна перайсці мяжу з Польшчай.