Чатыры грузіны нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу (фота)

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-старонка Падляшскай памежнай службы. Мужчыны нелегальна трапілі ў Польшчу з Беларусі. Канчатковай краінай прызначэння вандроўнікаў была Францыя.





Прасіць прытулак ў Польшчы грузіны не сталі, як гэта звычайна робяць нелегалы. Таму ў выніку яны былі перададзеныя беларускаму боку.