Польскіх палітыкаў запрасілі правесці выходны ў “фуры на беларускай мяжы”

Міжнародныя перавозчыкі запрасілі польскіх дэпутатаў, сенатараў і чыноўнікаў правесці выходныя ў фуры. Так, як гэта часта робяць кіроўцы на польска-беларускай і польска-украінскай мяжы, паведамляе inwestycje.pl



Палітыкам будзе прадастаўлены халадзільнік, матрац і туалет. Як адзначаюць арганізатары акцыі, кіроўцы на мяжы нават не маюць і такіх умоў. Ім прыходзіцца стаяць у чарзе па 30-40 гадзінаў, спраўляць патрэбу на вуліцы. Выспацца нармальна кіроўцам таксама не атрымоўвацца, бо чарга ўвесь час прасоўваецца.  



Гэтай акцыяй кіроўцы хочуць прыцягнуць увагу да сваёй праблемы і схіліць палітыкаў больш актыўна ўключыцца ў дзейнасць, накіраваную на змяншэнне чэргаў на польска-беларускай і польска-украінскай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі