У Брэсце на будаўнічай пляцоўцы знайшлі 12 мін

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэсавай службы абласнога Ўпраўлення Ўнутраных спраў Віктар Васілеўскі. Васілеўскі:
– У Брэсце на тэрыторыі новабудоўлі знойдзена 12 супрацьтанкавых мінаў Т 42. Міны савецкай вытворчасці.

Са словаў падпалкоўніка Васілеўскага, міны ў нядзелю абясшкодзілі сапёры спецчасткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі