У Брэсце на акцыі супраць акумулятарнага завода затрымалі Статкевіча

У Брэсце на акцыі супраць акумулятарнага завода затрымалі Статкевіча

У Брэсце на акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода затрымалі апазіцыйнага лідара Міколу Статкевіча. Як перадае TUT.by, разам з ім сілавікі затрымалі відэаблогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Яны рэгулярна асвятляюць акцыі ў Брэсце на сваім канале “Народны рэпарцёр”.

Мяркуецца, што іх даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста. Таксама яшчэ да пачатку акцыі на ўездзе ў горад затрымалі праціўніка будаўніцтва завода Дзмітрыя Бекалюка.

Акцыі пратэсту ладзяцца ў Брэсце кожную нядзелю ад лютага гэтага года. Людзі прыходзяць на плошчу Леніна, каб выказаць сваю нязгоду з  будаўніцтвам акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы “Аэрапорт” ў свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”. Праект рэалізуе кітайская кампанія “АйПауэр”. Жыхары горада і бліжэйшых вёсак мяркуюць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна адаб’ецца на экалогіі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі