У Брэсце "Малады Фронт" назбіраў 120 беларускіх кніжак для сіротаў

У Брэсце і рэгіёне прайшла акцыя па зборы для Кобрынскага дзіцячага дома кніг на беларускай мове. Каардынатарка збору кніг Юлія Пашко распавяла Еўрарадыё пра акцыю: Юлія Пашко: Назбіралі 120 кніжак. У нядзелю павязем у Кобрын. Там далучацца нашыя кобрынскія сябры, людзі з Баранавічаў, і перадамо кніжкі дзецям.  Кніжкі людзі здаюць не вельмі ахвотна. Мы давалі аб’явы ў газеты, але адгукнуліся толькі некалькі чалавек. Дазбіралі сярод сваіх. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі