У Брэсце ходзяць чуткі пра маньяка, міліцыя абвяргае

У Брэсце ходзяць чуткі пра маньяка, міліцыя абвяргае

У брэсцкім мікрараёне Кавалёва з'явіліся чуткі, быццам там дзейнічае сексуальны маньяк. Нібыта, ён нападае на маладых дзяўчат. 

У міліцыі гэтыя чуткі абверглі. У каментары "Віртуальнаму Брэсту" афіцыйная прадстаўніца УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук распавяла, што ў ноч на суботу, 28 верасня, каля 1:30 на вуліцы Валгаградскай невядомы мужчына напаў на брэстаўчанку і прычыніў ёй траўмы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Нападніка шукаюць. 

Разам з тым прадстаўніца УУС падкрэсліла, што нераскрытых сексуальных злачынстваў на тэрыторыі Маскоўскага раёна Брэста няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі