У Брэсце хочуць аднавіць палац, дзе падпісвалі Брэсцкі мір

Калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" прапануе аднавіць у першапачатковым выглядзе так званы "Белы палац". Гэты будынак вядомы тым, што ў ім было падпісанае Брэсцкае мірнае пагадненне 1918 года. Акрамя таго, музейныя работнікі маюць у планах рэканструкцыю сцен абарончых казармаў.

Але пакуль што яны могуць разлічваць хіба што на  рэстаўрацыю штыка-абеліска. Газета "Вечерний Брест" адзначае, што абгрунтаванне праекта ўжо ўхваленае аблвыканкамам. Цяпер яно знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе і Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі