У Брэсце дэмакраты адзначылі Свята працы ў гарадскім парку

Актывісты дэмакратычных сіл Брэста адзначылі Свята працы ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Пра гэта паведаміў БелаПАН.  Гарвыканкам Брэста не дазволіў апазіцыйным заяўнікам правесці 1 траўня дэманстрацыі. Але, як вынікала з афіцыйнага адказу, адмовілі і іншым грамадскім арганізацыям і працоўным калектывам.

Таму з парады чыноўнікаў гарвыканкаму дэмакратычныя актывісты вырашылі далучыцца да афіцыйнага святкавання Першамая ў гарадскім парку.

Па дарозе ў парк актывісты Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Рэспубліканскага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (каля 60 чалавек) прайшлі калонай да плошчы Свабоды. Там яны паклалі кветкі да манумента воінам-вызваліцелям; актывісты ПКБ —  да помніка Леніна. Прадстаўнікі дэмсіл неслі сцягі з сімволікай сваіх арганізацый, Брэста і Еўрасаюза. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі