У Брэсце АМАП затрымаў аніматара ў касцюме ліса (відэа)

У Брэсце АМАП затрымаў аніматара ў касцюме ліса (відэа)

У Брэсце АМАП затрымаў раставую ляльку-ліса. На відэа, апублікаваным у фэйсбук-акаўнце "Брестская газета", бачна, як аніматара ў касцюме ліса выводзяць з аўтамабіля і перасаджваць у міліцэйскі мікрааўтобус. Сведкі затрымання абураюцца і кажуць, што “ён з дзецьмі гуляў”, на відэа чуваць дзіцячы голас.

Паводле БГ, гэтае затрыманне адбылося пасля “кармлення галубоў”. Так называюць свае акцыі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Пратэсты праходзяць у цэнтры Брэста кожную нядзелю: людзі разам гуляюць па цэнтральных вуліцах і “кормяць галубоў”, часам у выглядзе флэшмобаў з выкарыстаннем рознай атрыбутыкі.

Пакуль невядома, ці быў аніматар у касцюме ліса непасрэдным удзельнікам акцыі. Але незадоўга да таго ён меў неасцярожнасць паразмаўляць з блогерам Сяргеем Пятрухіным, які дакладна з'яўляецца праціўнікам будоўлі акумулятарнага завода пад Брэстам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі