У Брэсце адкрылася выстава, прысвечаная Напалеону Орду

У брэсцкім музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" адкрылася выстава "Геній зямлі палескай", прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды.

На ёй прадстаўленыя копіі 10 работ мастака, прысвечаныя Брэсцкаму рэгіёну, архіўныя дакументы пра жыццё ўплывовых палескіх родаў Бутрымовічаў і Орды, з якіх пайшоў вядомы мастак, музыка, педагог і кампазітар.

У экспазіцыю ўвайшлі таксама работы брэсцкіх жывапісцаў і выпускнікоў гарадской дзіцячай мастацкай школы, прысвечаныя Орду.

Разам з тым, у рамках святкавання юбілею, у Брэсцкай вобласці ў гэтыя дні праходзіць шэраг іншых мерапрыемстваў, а 14 лютага ў Іванаве адбудзецца сустрэча творчай інтэлігенцыі вобласці, навукоўцаў і прадстаўнікоў дыпмісій тых краін Еўропы, з якімі было звязана жыццё і дзейнасць Напалеона Орды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі