У Брэсце адбылося адкрыццё галоўнай ялінкі горада (фота)

У Брэсце адбылося адкрыццё галоўнай ялінкі горада (фота)

У Брэсце "запалілі" галоўную ялінку горада. 19 снежня на плошчы Леніна адбылося святочнае шоў: канцэрт, парад Дзядоў Марозаў, агульны карагод і дыскатэка.

Традыцыйна з надыходзячым Новым годам брэстаўчан павіншаваў кіраўнік горада Аляксандр Рагачук. Старшыня Брэсцкага гарвыканкама пажадаў усім поспеху, дабрыні, гармоніі і святла ў сваім сэрцы.

Рагачук таксама пажартаваў пра капрызы надвор'я: калі брэстаўчане 10 год таму марылі на адкрыцці ялінкі пра мароз і снег, то сёння ўсе шчаслівыя, што проста няма дажджу. У абласным цэнтры ў гэты дзень, дарэчы, было каля10 градусаў цяпла.

Для святочнага шоу была выдзеленая ўся плошча — праезд па Леніна ўвечары быў перакрыты ад вуліцы Гогаля да Міцкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі