У бразільскіх клініках абмяжуюць кесарава сячэнне
Улады матывуюць абмежаванне высокай доляй такіх аперацый у выпадку родаў.
У Бразіліі ўступілі ў сілу новыя правілы, якія абмяжоўваюць правядзенне кесарава сячэння падчас родаў. У апошні час у краіне назіраецца сапраўдны бум гэтых аперацый, перадае ВВС.
Згодна з новымі правіламі, клінікі будуць абавязаны інфармаваць жанчын пра рызыкі ў выніку аперацыі і да яе пачатку атрымліваць ад пацыентак пісьмовую згоду.
Медыкі таксама будуць абавязаны кожны раз абгрунтоўваць неабходнасць правядзення такой аперацыі.
Паводле статыстыкі, у прыватных клініках Бразіліі кесарава сячэнне ўжываецца ў 85% выпадках прыняцця родаў, а ў дзяржаўных радзільнях гэтая аперацыя праводзіцца ў 45% выпадкаў.
Фота з архіву