У Бразіліі жанчыны спалохаліся загараць топлес (фота, відэа)

Замест 2 тысяч удзельніц, якія мусілі ў знак пратэсту часткова агаліцца на пляжы Іпанема, на акцыю прыйшлі толькі каля дзясятка жанчын. Іх там чакалі сотні журналістаў, а таксама мужчыны, якія прыйшлі паглядзець на акцыю. Арганізатаркі мяркуюць, што большасць з тых, хто планаваў удзельнічаць у пратэсце, былі запалоханыя.



Як адзначае Delfi, законы Бразіліі трактуюць знаходжанне жанчыны на пляжы без верхняй часткі купальніка непрыстойным актам. Праціўнікі закона лічаць яго анахранізмам і крывадушнасцю — агаленне, прычым часта яшчэ больш поўнае, зусім не караецца падчас традыцыйнага штогадовага карнавалу ў Рыё-дэ-Жанэйра.



Фота — АР
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі