У Браславе з-за моцнага ветру сям'я з дзіцем захрасла на сярэдзіне возера

Озеро Дривяты / holiday.by

Озеро Дривяты / holiday.by

Сям'я з маленькім дзіцем напярэдадні вечарам трапіла ў непрыемную гісторыю на возеры Дрывяты ў Браславе. Яны каталіся на катамаране, калі падняўся моцны вецер. Дарослыя спрабавалі вярнуцца да берага, але з-за ветру так і не змаглі. Давялося выклікаць ратавальнікаў.

У МНС распавялі, што дапамога спатрэбілася "тром грамадзянам, якія страцілі кіраванне катамаранам падчас моцнага ветру пры катанні на возеры". Двое — гэта бацькі, трэцяе — дзіця, якому каля двух гадоў. Дапамога медыкаў нікому не спатрэбілася.

Нагадаем, сёння сіноптыкі і ратавальнікі таксама папярэджваюць аб неспрыяльных пагодных з'явах. Чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы і ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. У асобных раёнах магчымы град, па паўночным усходзе тэмпература паветра паднімецца да +30 +34°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі