У бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе цёпла, але даждліва

Дажджы на большай тэрыторыі Беларусі абяцаюць сіноптыкі ў бліжэйшую сераду, паведамляе "Інтэрфакс". 30 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. 1-2 траўня месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны ў будучыя трое сутак чакаецца 6-12 градусаў цеплыні, удзень 30 красавіка будзе 10-16, 1 траўня — 14-20, 2 траўня — 16-22 градусаў.

У бліжэйшыя трое сутак тэрыторыя Беларусі будзе пад уплывам вобласці паніжанага атмасфернага ціску. Чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі