У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць норму на 3-6 градусаў

У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць норму на 3-6 градусаў

У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць кліматычную норму на 3-6 градусаў. Яна больш характэрная для сярэдзіны ліпеня. У нашай краіне захаваецца цёплае і сухое надвор'е, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

Уначы і раніцай у аўторак, 4 верасня, прагназуецца ад +11 да + 17 градусаў, у другой палове дня — ад +22 да +27, а ў Гомельскай вобласці — да +30 градусаў. Ападкі магчымыя пераважна на паўночным захадзе Беларусі, у асобных раёнах пройдуць навальніцы.

У наступныя дні захаваюцца падобныя ўмовы надвор'я, дажджы магчымыя месцамі пераважна на захадзе. Як чакаецца, у канцы тыдня таксама будзе цёпла, ападкі могуць быць толькі невялікія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі