У бізнесменаў у Беларусі можа з’явіцца шанец застрахаваць сябе ад затрымання?

У бізнесменаў у Беларусі можа з’явіцца шанец застрахаваць сябе ад затрымання?

У бізнесменаў у Беларусі з’явіцца шанец застрахаваць сябе ад затрымання. Як піша “Эканамічная газета”, распрацоўваецца дэкрэт “Аб гарантыйным дэпазіце”. Любы бізнесмен зможа пакласці на спецрахунак у банку не менш за 50 тысяч рублёў — гарантыйны дэпазіт для забеспячэння кампенсацыі прычыненай шкоды. Калі ў дачыненні да яго распачнуць крымінальную справу з-за выяўленых парушэнняў (па шэрагу “эканамічных артыкулаў”), яе разгляд будзе праходзіць па спрошчанай працэдуры. І бізнесмену не будзе пагражаць пазбаўленне волі. Таксама ён увогуле можа пазбегнуць крымінальнай ці адміністрацыйнай справы. Грошы, пакладзеныя на спецрахунак, выкарыстаюць для кампенсацыі шкоды. Калі ж іх не хопіць, тады крымінальнай ці адміністрацыйнай справы не пазбегнуць. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі