У Бішкеку было заўважна: ва Уладзіміра Пуціна тая ж праблема, што і ў Аляксандра Лукашэнкі. Зрок у іх ужо не той, а акулярамі карыстацца не хочацца. Таму тэксты публічных выступаў раздрукоўваюць шрыфтам вялізнага памеру.
Напрыклад, на сённяшнім саміце ЕАЭС у Пуціна ў руках быў аркуш памера А5, на якім змясцілася ўсяго 15 радкоў тэксту. З вялікімі міжрадковымі інтэрваламі. Мы праверылі — у Word гэта адпавядае 24-му кеглю шрыфта.


president.kg