У Берліне праходзіць грандыёзны фестываль святла

З 13 па 24 кастрычніка ў Берліне ладзіцца нерэальна прыгожы фестываль святла, калі разам з вулічнымі ліхтарамі пасля заходу сонца запальваюцца дзясяткі лазерных рознакаляровых ілюмінацый.



Праекцыі і разнастайная падсветка розных аб’ектаў горада расфарбавала шэры кастрычнік – ад буйных архітэктурных аб’ектаў, такіх, як Брандэнбургская брама, і да звычайных дрэваў, так, што кожнае дрэва свяцілася рознымі колерамі вясёлкі.



Вуліца пад Ліпамі, пляц Аляксандра ды Кугель, ён жа тэлевежа, пераліваюцца рознымі колерамі і асветленыя дадатковымі гіганцкімі промнямі. Таксама святочная падсветка на ўсіх буйных плошчах, архітэктурных помніках і вежах.




Гэты фестываль праходзіць у Берліне штогод. Відовішча неверагодна прыгожае і прыцягальнае.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі