Вы тут

У Берліне Макей гаварыў пра ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны

Міністры замежных спраў Беларусі і Германіі / twitter.com/belarusmid

У Берліне міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей гаварыў пра ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Ён знаходзіцца з двухдзённым працоўным візітам у Германіі. У панядзелак Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Германіі Хайко Масам. 21 кастрычніка яны правялі сумесную прэс-канферэнцыю. Як інфармуе "Нямецкая хваля", Макей заявіў, што ўкраінская тэма на перамовах з Масам была "адной з цэнтральных". Афіцыйны Мінск і ў далейшым гатовы ўносіць свой унёсак у мірнае вырашэнне крызісу ва Украіне, у тым ліку і для забеспячэння перамоўнага працэсу ў беларускай сталіцы ў рамках "нармандскага фармату". Абмяркоўваліся і дачыненні Беларусі ды Германіі.

"Мы вітаем узрастаючую цікавасць Германіі да нашай краіны і спадзяемся, што Беларусь зойме належнае месца ў новай нямецкай ўсходняй палітыцы", — сказаў Макей.

dw.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.