У беларускіх пракурораў з’явіцца Кодэкс гонару

Генеральная пракуратура Беларусі і беларуская асацыяцыя работнікаў пракуратуры распрацавала збор этычных нормаў паводзінаў пракурораў. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, Кодэкс гонару пракурораў распрацаваны на падставе кодэксу гонару міжнароднай асацыяцыі пракурорскіх працаўнікоў, які быў прыняты ў 1999 годзе. У Кодэксе вызначаныя нормы паводзін пракурораў у рабочы і свабодны ад працы час.

Прыняцце Кодэкса гонару будзе спрыяць павышэнню маральна-этычных і прафесійных якасцяў беларускіх пракурораў, лічыць Міклашэвіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі