У беларускі "спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 22 прозвішчы

МУС абнаўляе спіс "экстрэмістаў" па пятніцах

МУС абнаўляе спіс "экстрэмістаў" па пятніцах / БЕЛТА

Беларускі "спіс экстрэмістаў" павялічыўся на 22 прозвішчы, звярнулі ўвагу праваабаронцы. Гэты "пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" МУС традыцыйна абнаўляе па пятніцах. Цяпер у ім 3290 чалавек.

У спіс дадалі ў тым ліку кандыдата геаграфічных навук Ганну Скрыган. Яе затрымалі ў траўні, абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай і іншай варожасці. У жніўні адбыўся суд. Суддзя Ірына Цяплова прысудзіла Скрыган 2 гады калоніі. Статус "экстрэміста" атрымалі за каментары ў Telegram жыхар Гродна Дзяніс Салагуб і Уладзіслаў Савіцкі з Барановіч. Савіцкага судзілі за тое, што ён 8 сакавіка 2021 года ў Instagram выклаў сторыз "з тварам Лукашэнкі ў жаночым абліччы" і тэкстам: "C 8 сакавіка, дарагія жанчыны. Жэстачайшага здароўя і толькі прыемных ашчушчэній". Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі.

Усіх траіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі