У Беларусі з'явяцца тры новыя тэматычныя тэлеканалы НТВ

У Беларусі з'явяцца тры новыя тэматычныя тэлеканалы НТВ

Беларускія аператары платнага тэлебачання запускаюць вяшчанне трох тэматычных каналаў — "НТВ Права", "НТВ Стыль" і "НТВ Серыял". Тэлеканалы ўжо атрымалі дазвол Міністэрства інфармацыі, паведамляе прэс-служба ведамства.

"НТВ Права" мае судова-прававую тэматыку: на ім паказваюць судовыя шоу, журналісцкія расследаванні, дакументальныя серыялы — "Суд прысяжных", "Да суда", "Пракурорская праверка", "Судовы дэтэктыў" ды іншыя.

"НТВ Стыль" расказвае пра падарожжы, дызайн, рамонт, паказвае кулінарныя, гастранамічныя ды спажывецкія шоу, перадачы пра здаровы лад жыцця і псіхалогію. На гэтым канале выходзіць праграма, назва якой у Беларусі набыла ўжо неадназначнае гучанне — "Поедем поедим".

На "НТВ Серыял" паказваюць серыялы і тэлефільмы. Асаблівая ўвага аддаецца дэтэктывам і баевікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі