У Беларусі з'явяцца свае Мальдывы (відэа)

На азёрах, якія знаходзяцца ў мелавых кар'ерах, ужо ў найбліжэйшыя два гады ўладкуюць зону адпачынку, затым на базе старажытных шахт адкрыюць унікальны музей. Перспектыва на будучыню — аб'яднанне цэлага шэрагу аб'ектаў у турыстычны кластар. Дарэчы, сёння ў Беларусі робяць стаўку менавіта на такую мадэль развіцця рэгіянальнага турызму.



Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", ужо ў гэтым месяцы ў нашай краіне завершыцца рэалізацыя беларуска-нямецкага праекта па стварэнні першых турыстычных кластараў. З'явіліся яны на трох пілотных тэрыторыях — у Валожынскім і Браслаўскім раёнах, а таксама ў Відомлянскім сельскім савеце на Брэстчыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі