З'явіўся рэсурс, які шукае аўдыё-кнігі на беларускай мове

Скрын з сайта audiobooks.by
Скрын з сайта audiobooks.by

З'явіўся ресурс audiobooks.by — гэта сайт-навігатар, які шукае аўдыё-кнігі на беларускай мове.

"Сайт не ўтрымлівае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць ці купіць", — тлумачаць стваральнікі рэсурсу. Па іх словах, праз сайт можна хутка выйсці на аўдыёкніжкі сучасных аўтараў, а гэтак жа на класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыё-фармаце. На гэты момант сайт мае спасылкі на 340 твораў літаратуры, якія ёсць у бібліятэках "Беларускай палічкі", "Камуніката" і г.д.

Ідэя стварэння сайта-навігатара прыйшла пасля таго, як яго аўтары ўдзельнічалі у запісе кніг беларускіх сучасных аўтараў.

"Але кнігу запісаць запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся?" — задаліся пытаннем стваральнікі "навігатара". У выніку з'явіўся спецыяльны ТГ-канал, які таксама патрабаваў удасканалення, паколькі выявілася яшчэ адна праблема:

"Калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець "што ўжо запісана". Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму мы і вырашылі стварыць адмысловы сайт", — тлумачаць яго стваральнікі ў Тэлеграме.

Дзякуючы сайту, беларусы могуць хутка знайсці аўдыё-раман "1984" Джорджа Оруэла ці вершы Алеся Разанава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі