У Беларусі з’явіліся “вышываныя” гадзіннікі (фота)

Завод “Луч” выпусціў лімітаваную серыю мужчынскіх гадзіннікаў “Спадчына”. У серыі шэсць варыянтаў дызайну гадзіннікаў, выпушчана па 50 адзінак кожнага. Прэзентацыя навінкі адбылася 22 лютага на “Дні роднай мовы”.

У хуткім часе гадзіннікі, створаныя ў межах праекту Haj.by і вырабленыя на заводзе “Луч”, з’явяцца ў продажы. Таксама стваральнікі абяцаюць выпусціць жаночы варыянт.

Гадзіннікі маюць японскі механізм (як кварцавы, так і з аўтадаводам), яны зробленыя з нержавеючай сталі і натурыльнай скуры.

Прадаваць іх будуць на сайце Haj.by, цана пакуль невядомая, піша “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі