У Беларусі з’явіцца вайсковая паліцыя

Вайсковая паліцыя можа быць створана ва Узброеных Сілах Беларусі. У Міністэрстве абароны нашай краіны лічаць гэты праект мэтазгодным. Мяркуецца, што вайсковая паліцыя магла б займацца забеспячэннем правапарадку ў войску, прафілактыкай, папярэджаннем і раскрыццём злачынстваў. Да функцыі паліцыянтаў адносяць і пошук дэзерціраў, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, што зараз за парадкам у войску наглядае Генеральная пракуратура з дапамогай свайго падраздзялення — галоўнай вайсковай пракуратуры.