У Беларусі з’явіцца ўласны касмічны комплекс

Сёння Беларусь і Расія падпісалі ў Мінску кантракт на стварэнне беларускага касмічнага комплексу. З беларускага боку кантракт падпісаў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь, з расійскага - дырэктар Усерасійскага НДІ электрамеханікі Леанід Макрыдзенка.

Па словах кіраўніка Акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча, будзе стварацца касмічная сістэма ў цэлым: касмічны апарат - нацыянальны цэнтр прыёму і апрацоўкі інфармацыі - цалкам незалежная сістэма.

Як адзначыў Мясніковіч, беларускі касмічны апарат будзе значна больш манеўраным чым БелКА, амаль у два разы лягчэйшы і будзе адпавядаць усім міжнародным нарматывам.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі