Вы тут

У Беларусі з'явіцца новы самы доўгі чыгуначны маршрут — 893 км

Брэст / Еўрарадыё

У Беларусі 18 траўня з'явіцца новы самы доўгі чыгуначны маршрут — 893 км. Ён звяжа Брэст і Полацк. Новы цягнік № 605/606 будзе курсіраваць штодзённа. Ён адпраўляцца з Брэста ў 17:19, а прыбывае ў Полацк у 12:31 на наступны дзень. Такім чынам час у шляху складзе 19 гадзін 12 хвілін. Ён будзе рухацца праз такія гарады, як Кобрын, Пінск, Лунінец, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Рагачоў, Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск (стаянка складзе 50 хвілін у накірунку Полацка і 58 хвілін у накірунку Брэста) і Шуміліна.

З Полацка цягнік будзе выходзіць у 14:44 і прыбываць на наступны дзень у Брэст у 08:35. Час у шляху зойме 17 гадзін 51 хвіліну.

Раней самым доўгім унутарным маршрутам быў цягнік "Брэст — Камунары" — 876 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.