У Беларусі звольнілі намесніка міністра транспарту і камунікацый
Аляксандр Шышко звольнены з пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У пастанове Савета міністраў №382 ад 23 траўня 2018 года гаворыцца, што Шышко звольнены ў сувязі з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай (падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 40 закона ад 14 чэрвеня 2003 года "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь").
Дарэчы, кіраўнік Беларусі падчас нядаўняга паслання народу і парламенту абураўся сітуацыяй у Мінтрансе. Аляксандр Лукашэнка пагражаў звольніць міністра транспарту Анатоля Сівака. Аднак у выніку крэсла пазбыўся яго намеснік.