Вы тут

16 сакавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва

На запраўцы / БЕЛТА

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва — з 16 сакавіка на 1 капейку. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".

З аўторка 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 77 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 87 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 9 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 87 капеек.

Гэта сёмае падаражанне аўтамабільнага паліва ў нашай краіне ў 2021 годзе. Папярэдняе адбылося з 10 сакавіка і таксама на 1 капейку.Тады ў канцэрне тлумачылі падаражанне "ростам сусветных катыровак нафты". Цяпер жа адзначаецца, што чарговае падаражэнне “накіравана на зніжэнне адчувальнасці кошту паліва да ваганняў цаны на нафту на знешніх рынках” — "у Рэспубліцы Беларусь з пачатку года цэны на паліва выраслі на 3,3 адсотка і застаюцца ніжэйшымі за цэны ва Украіне на 30%, у Польшчы і Прыбалтыцы — на 45-50%", і вышэйшыя, чым у РФ, на 9-13%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.