У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне

У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне

У аўторак, 16 сакавіка, у Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж (удзень ападкі магчымыя практычна па ўсёй краіне). Сіноптыкі папярэджваюць, што месцамі будуць моцныя ападкі, прагназуецца наліпанне мокрага снегу.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад +1 да +7 (на поўдні — да +10, у сталіцы — 1-3 цяпла).

У канцы тыдня ў Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне. У выхадныя ўначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў марозу (месцамі — да -12), удзень — ад -3 да +6. Гэта на 1-3 градусы ніжэй за кліматычную норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі