У Беларусі знізілася знешняя дзяржпазыка, але вырасла ўнутраная

У Беларусі знізілася знешняя дзяржпазыка, але вырасла ўнутраная

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 красавіка склала 41,3 мільярда рублёў і зменшылася ў параўнанні з пачаткам года на 838 мільёнаў рублёў або на 2%, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Знешняя дзяржпазыка складала 16,4 мільярда долараў — яна знізілася на 278,8 мільёна (1,8%) з улікам курсавой розніцы. Унутраная пазыка складала 9,3 мільярда рублёў і яна наадварот вырасла з пачатку года — на 134,2 мільёна (на 1,5%).

Сёлета ў бюджэце краіны закладзена 2,5 мільярда рублёў на абслугоўванне дзяржаўнай пазыкі і гэта на 25,2% вышэй за ацэнку 2017 года. Плаціць даўгі будуць паступленнямі ад вывазных пошлінаў на нафтапрадукты, валютнымі рэшткамі сродкаў бюджэту ад размяшчэння аблігацыяў, знешнімі крэдытамі, а таксама выпускам унутраных дзяржаўных аблігацыяў і еўрабондамі.

Нягледзячы на рост дзяржаўнай пазыкі і плацяжоў па ёй, у Беларусі паляпшаюцца ўмовы для пазычэння дадатковых сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі